У Залінейным мікрараёне Маладзечна жыхары 1-га Сухога завулка сабраліся на сустрэчу з прадстаўнікамі Дзяржкантролю і камунальных службаў раёна. У выніку канкрэтных тэрмінаў асфальтавання завулка на гэтай сустрэчы чыноўнікі не назвалі.
Чытайце таксама: Дарога ў Маладзечна пасля скаргі ў TikTok — ямы засыпалі бітай цэглай
Апошнія земляныя працы праводзілі ў 2003 годзе. З тых часоў жыхары чакаюць асфальт
Ініцыятарам сустрэчы быў Аляксандр. Менавіта ён у мінулым годзе сабраў 56 подпісаў жыхароў пад зваротам з просьбай пакласці асфальт на 1-м Сухім завулку.
«Праблема гэтая ўзнікла не ў гэтым і нават не ў мінулым годзе. На гэтай вуліцы праведзены ўсе камунікацыі: вада, сеткі аптавалаконныя, газ. Апошнія земляныя працы праводзілі ў 2003 годзе. З тых часоў і чакаюць мясцовыя асфальт. А па факце максімум раз на год грэйдар пусцяць і ўсё», — патлумачыў мужчына.

Каля дамоў №82 і 84 сабраліся людзі рознага узросту і чарговы раз абмеркавалі нязручнасці праз тое, што завулак не заасфальтаваны. «У дождж не пройдзеш, а ў спякоту вокны не адчыніш», — патлумачылі яны.
Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. BGlobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
У сухую пагоду падымаецца пыл ад аўтамабіляў, якія праязджаюць. Журналісты kraj.by пераканаліся ў гэтым асабіста.

«А яму як перасоўвацца па гразі і ямах?» — ківаюць прысутныя на мужчыну, у якога няма адной нагі.

Кіроўцы на пытанне журналіста пра тое, як зберагчы ад паломак аўтамабіль, адказваюць, што аб’язджаюць свой завулак па бліжэйшых дарогах пакрытых асфальтам.
Да абмеркавання праблемы далучыўся і Генадзь, які пражывае на вуліцы Полацкай, што ідзе за 1-м Сухім завулкам. Мужчына паказаў чыноўнікам перапіску наконт асфальту на ягонай вуліцы. Што ў ёй было, журналісты не распавялі.
«Ой, гэтая дарога наогул жахлівая», — падтрымалі мужчыну яго суседзі.

Чытайце таксама: «С 2008 года жалобы». В Молодечно в доме, где обрушились козырьки, установили новые, но главные проблемы не решили
Што адказалi жыхарам 1-га Сухога завулка прадстаўнікі камунальнай арганізацыі
Прадстаўнікі камунальнай арганізацыі паабяцалі Генадзю, што заасфальтаваць частку вуліцы, якая засталася без цвёрдага пакрыцця, плануюць у гэтым годзе.
Канкрэтных тэрмінаў асфальтавання 1-га Сухога завулка на гэтай сустрэчы чыноўнікі не назвалі. У план на пяцігодку паабяцалі ўключыць, а ці будуць праводзіць працы ў гэтым, наступным ці нейкім іншым годзе, пабяцалі паведаміць дадаткова.
А камунальнікі паабяцалі пакуль падтрымліваць дарогу ў нарматыўным стане, які забяспечыць бяспечны праезд транспарту.
На сайце ЖКП Маладзечанскага раёна пазначана, што асфальтаванне ўчастка вуліцы Полацкай запланавана ў 3–4 квартале гэтага года. Там укладуць 1,8 тысячы квадратных метраў асфальту.
Чытайце таксама: В Кобрине нашли переулок, где по документам лежит асфальт, а на самом деле там грунтовая дорога с ямами
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: