Віцебскія навінавыя паблікі апублікавалі відэа з гаража ЖКГ Дуброўна, дзе захоўваецца тэхніка. Падчас дажджу там працякае дах.
«Гэта гараж ЖКГ у Дуброўне. Як можна рамантаваць, ды нават проста захоўваць тэхніку, калі з даху цячэ? А правяральнікі патрабуюць, каб было спецадзенне і захаванне тэхнікі бяспекі. Калі тут нават элементарнага няма», — каментуюць відэа.
Мясцовыя жыхары вінавацяць ва ўсім дырэктара ЖКГ Алега Кір’янава:
- «Кіраўнік дакіраваўся. Спачатку ў выканкаме, потым у ЖКГ. Ад змены месцаў складнікаў сума не змяняецца».
- «Гэта Кір’янаў, разваліў маслазавод, зараз ЖКГ».
Некаторыя жыхары Дуброўна распавялі віцебскаму пабліку, што каля трох тыдняў таму МАЗ камунальнікаў патрапіў на мосце ў ДТЗ і разбіў два аўтамабілі. Паводле іх слоў, у грузавіка дрэнна працуюць тормазы, няма тэхагляду, няспраўная задняя оптыка. Пры гэтым МАЗ пасля аварыі працягвае ездзіць па горадзе.
Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. BGlobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Чытайце таксама: В Дрогичине прокуратура проверила работу ЖКХ. Какие нарушения потребовали устранить в течение месяца?
Дах працякае ў такіх месцах ледзь не ва ўсіх дзяржарганізацый і калгасаў?
Каментатары ўпэўніваюць, што дах працякае ў такіх месцах ледзь не ва ўсіх дзяржарганізацый і калгасаў:
- «У Лагойскім камхозе не лепш».
- «Такое ў 70% сельгаспрадпрыемстваў робіцца».
- «Так у 99,9% гаспадарак па краіне».
- «Усюды цячэ з даху, зайдзіце ў любую майстэрню».
- «Тое, што пры СССР было пабудавана, і то захаваць і адрамантаваць не могуць, працуюць абы-як».
- «Дажылася краіна да ручкі».
Некаторыя, зрэшты, не бачаць праблемы, што ў гаражы працякае дах: «Ды нармальна ўсё, галоўнае, дах ёсць».

Алег Кір’янаў займае гэтую пасаду мінімум з красавіка 2020 года
Адзначым, што на момант падрыхтоўкі гэтага тэксту раённая газета «Дняпроўская праўда» і ЖКГ не каментавалі апублікаванае відэа.
Што тычыцца дырэктара ЖКГ Алега Кір’янава, то ён займае гэтую пасаду мінімум з красавіка 2020 года — тады яго імя ўпершыню згадваецца ў СМІ ў кантэксце гэтай пасады.
Таксама вядома, што да працы ў ЖКГ Кір’янаў са снежня 2016 года працаваў намеснікам старшыні Дубровенскага райвыканкама. Таму факты з яго біяграфіі, якія пералічылі ў каментарах пад відэа, праўдзівыя.
Чытайце таксама: В Слуцке после ремонта снова течет крыша: жильцы дома на Социалистической жалуются на протечки
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: